БЕЛ Ł РУС

У Мінску на працоўным месцы павесіўся афіцэр МНС

8.03.2014 / 20:35

nn.by

Раніцай 7 сакавіка ў Мінску па месцы нясення службы быў знойдзены павешаным афіцэр МНС, паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на свае крыніцы.

Старшы лейтэнант унутранай службы Юрый Латышаў з'яўляўся начальнікам варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі (ПАВЧ) № 14 Заводскага РАНС Мінскага гарадскога УМНС.

Прычыны таго, што адбылося невядомыя. Праводзіцца службовая праверка. Справай займаецца Следчы камітэт. Атрымаць каментар у СК не атрымалася, піша TUT.BY.

Абставіны ўдакладняюцца, праводзіцца службовае разбіральніцтва. 

Паводле адной з версій (па чутках), быў канфлікт у сям'і, што і паслужыла прычынай суіцыду, мяркуе charter97.org.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула