БЕЛ Ł РУС

Украінскія вайскоўцы заходніх рэгіёнаў мяняюць дыслакацыю. На Крым?

8.03.2014 / 22:14

Украінская праўда

Калона з некалькімі дзесяткамі БТРаў і грузавікамі выйшла са Львова ў суботу.

У Заходнім рэгіянальным медыяцэнтры Міністэрства абароны Украіны распавялі, што праводзяцца «трэніроўкі». Аднак, паведамляць дэталі адмовіліся, назваўшы гэта ваеннай таямніцай.

Разам з тым, кіраўнік медыяцэнтра Аляксандр Паранюк папрасіў жыхароў з разуменнем паставіцца да перасоўвання ваеннай тэхнікі па тэрыторыі вобласці.

У той жа дзень у Інтэрнэце з'явілася відэа, як украінскія ваенныя пакідаюць месца пастаяннай дыслакацыі і ў Жытоміры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула