БЕЛ Ł РУС

Грузінскі балет «Сухішвілі» станцаваў у Кіеве гапак пад украінскім сцягам

9.03.2014 / 14:29

Грузінскі балет «Сухішвілі» прыехаў на гастролі ў Кіеў напярэдадні жаночага свята. Грузіны адны з нямногіх замежных гастралёраў, якія не адмянілі свае канцэрты, а наадварот прыехалі падтрымаць ўкраінцаў.

Унікальны танцавальны калектыў, які называюць восьмым цудам свету, пачаў свой выступ з украінскім сцягам.

Гледачы аддзячылі калектыву гучнымі авацыямі і крыкамі «Дзякуй!». Гэта быў не адзінак падарунак для ўкраінцаў, акрамя новых, і таксама ўжо звыклых любімых танцаў, балет станцаваў ўкраінскі гапак. Праўда ён быў незвычайны, бо меў яркі грузінскі каларыт.

Дарэчы 13 сакавіка балет «Сухішвілі» выступае ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула