БЕЛ Ł РУС

Акцыя каля помніка Шаўчэнку ў Мінску ВІДЭА

9.03.2014 / 21:37

Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская

Мінчукі чыталі вершы паэта і праспявалі ўкраінскі гімн.

9 сакавіка ў Мінску адбылася акцыя, удзельнікі якой чыталі вершы Шаучэнкі па-украінску і ў перакладзе на беларускую. Такім чынам людзі адзначылі 200-годдзе паэта і выказалі салідарнасць з Украінай.

Неабыякавыя грамадзяне прыносілі кветкі да помніка Шаўчэнку, а напрыканцы зяспявалі ўкраінскі гімн. Сярод удзельнікаў быў і мастак Алесь Марачкін.

Гэтым разам акцыя не прыцягнула ўвагі міліцыі і людзей у цывільным. Амаль усе папярэднія акцыі ў падтрымку Украіны скончваліся затрыманнямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула