БЕЛ Ł РУС

Турцыя дапаможа захаваць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны

10.03.2014 / 06:25

Турцыя гатова прыняць удзел у рабоце міжнароднай кантактнай групы па сітуацыі ва Украіне.

Пра гэта прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў у тэлефоннай размове з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Адпаведная заява размешчана на афіцыйных сайтах урадаў Германіі і Турцыі.

Эрдаган прапанаваў ўдзел Турцыі, спасылаючыся на цесныя сувязі краіны з Украінай і Расіяй, а таксама асаблівыя адносіны і магчымасць прамых кантактаў з суполкай крымскіх татараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула