БЕЛ Ł РУС

У Бахчысараі прарасійскія сілы выкралі камандзіра вайсковай часткі

10.03.2014 / 11:03

Nashaniva.com

У нядзелю ў Бахчысараі быў выкрадзены камандзір украінскай вайсковай частцы, падпалкоўнік Уладзімір Садоўнік. Пра гэта паведаміў начальнік штаба гэтай вайсковай часткі падпалкоўнік Гундзер Сяргей.

Паводле яго слоў, гэта адбылося ў нядзелю 9 сакавіка, прыкладна ў 17:00. Садоўнік вяртаўся з абеду.

Невядомыя, прарасейскія настроеныя людзі пасадзілі яго ў аўтамабіль і павезлі.

«Відавочцы бачылі яго спачатку ў офісе «Рускага адзінства», а калі туды прыбылі, сказалі, што яго ніколі там не бачылі», — распавёў Гундзер.

«Па стане на раніцу панядзелка, ён выйшаў на сувязь з жонкай паміж 7:00 і 8:00 раніцы. Ён сказаў, што з ім усё нармальна, але ён знаходзіцца ў невядомым яму месцы. Ніякіх патрабаванняў яму не прад'яўляюць», — распавёў падпалкоўнік.

Як вядома, у нядзелю ў Крыме сталі выкрадаць людзей. Выкралі пяць чалавек, у тым ліку журналістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула