БЕЛ Ł РУС

У Мінску стаўкі падатку з фізасоб на здачу памяшканняў павышаны ў 1,5 разу

10.03.2014 / 13:20

 У Мінску стаўкі падатку з фізічных асоб на здачу ў арэнду жылых і нежылых памяшканняў павышаны ў 1,5 разу. Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога савета дэпутатаў № 394 ад 19 лютага 2014 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Стаўкі ўстаноўлены ў залежнасці ад эканоміка-планіровачных зон. Стаўка падатку за здачу ў арэнду жылых памяшканняў (за кожны пакой), якія знаходзяцца ў першай эканоміка-планіровачнай зоне, складзе 200 тыс. рублёў за месяц, у другой — 170 тыс., у трэцяй і чацвёртай — 140 тыс., у пятай — 120 тыс. рублёў. Такія ж стаўкі ў залежнасці ад зон устаноўлены за здачу садовых домікаў і лецішчаў.

Памер ставак падаходнага падатку за здачу ў арэнду металічных або драўляных гаражоў, машына-месцаў складзе 45—75 тыс. рублёў у месяц, жалезабетонных або цагляных гаражоў — 75—90 тыс., іншых нежылых памяшканняў — 15—30 тыс. за квадратны метр плошчы ў залежнасці ад зон.

Дакумент набыў моц 9 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула