БЕЛ Ł РУС

Джарэд Лета (30 seconds to Mars) на «Мінск-Арэне» па-беларуску: Я цябе кахаю

10.03.2014 / 22:52

Фота і відэа Мікіты Недаверкава

Лідар гурту 30 seconds to Mars Джарэд Лета падчас канцэрту на «Мінск-Арэне» 10 сакавіка звярнуўся па-беларуску да гледачоў: «Я цябе кахаю», паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы».

Джарэд таксама сказаў, што ён — за мір, і ўсе народы павінны быць адзін аднаму сябрамі.

Нагадаем, што тыдзень таму Джарэд Лета на цырымоніі ўручэння «Оскара» ў Лос-Анджэласе заявіў пра салідарнасць з Украінай і Венесуэлай:

«Дэманстранты ва Украіне і Венесуэле мы думаем пра вас сёння. Мы хочам, каб вашыя мары збыліся, каб сталі рэальнасцю».

Гэты сюжэт выразаў Першы расійскі канал і, адпаведна, не паказалі падчас рэтрансляцыі на АНТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула