Украінскі дэпутат пацвердзіў інфармацыю пра арышт яго рахункаў у Аўстрыі
Украінскі дэпутат Сяргей Клюеў пацвярджае інфармацыю пра арышт яго рахункаў у Аўстрыі.
Пра гэта Клюеў сказаў у інтэрв'ю аўстрыйскаму тэлеканалу ORF.
«У брата няма рахункаў у Аўстрыі. У мяне толькі адзін рахунак у Аўстрыі, які задэклараваны ў НБУ і цяпер заблакаваны. Я спадзяюся, аўстрыйскія праваахоўныя органы разбяруцца», — дадаў Клюеў.
Ён таксама сказаў, што не займаецца бізнэсам: «У нас няма бізнэсу, у нас толькі акцыі. Я не бізнэсмен, я акцыянер».
«Я — не алігарх. Усё, чым валодае наша фірма, мы зарабілі легальна. Мой бацька быў звычайным шахцёрам, мама — настаўніцай, я нічога не атрымаў у спадчыну, усё зарабіў. У краіне нічога не прыватызаваў», — дадаў ён.
Клюеў таксама паказаў свой украінскі пашпарт
«Пашпарт толькі ўкраінскі. Калі еду ў Аўстрыю ў камандзіроўку, выкарыстоўваю дыппашпарт», — дадаў ён. Як вядома, дэпутатам дазваляецца выкарыстоўваць дыппашпарт, толькі калі яны выязджаюць за межы Украіны з афіцыйнай паездкай, узгодненай з кіраўніцтвам парламента.
У астатні час дыпламатычны пашпарт павінен захоўвацца ў Міністэрстве замежных справаў Украіны.
Дыппашпарт дае права ўезду на тэрыторыю Шэнгенскай зоны без атрымання візы.