Буслы прыляцелі ФОТАФАКТ
фота Яўгена Абрамава
Веснікі вясны з'явіліся ў нашай краіне. Першыя два белыя буслы былі заўважаны 10 сакавіка ў раёне Дзяржынска (Мінская вобласць), яны ляцелі ў паўднёва-ўсходнім накірунку.
Цікава, што пару назіранняў белых буслоў былі зарэгістраваны яшчэ ў пачатку сакавіка, але па словах супрацоўніка НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Ірыны Самусенка, гэта хутчэй птушкі, якія па пэўных прычынах засталіся зімаваць на Радзіме. Так, напрыклад, быў заўважаны бусел у раене Турава, Гомельскай вобласці.