БЕЛ Ł РУС

У Расіі паднялі па трывозе дэсантнікаў

11.03.2014 / 12:42

У Расіі праводзяцца маштабныя вучэнні Паветрана-дэсантных войскаў, якія прадугледжваюць дэсантаванне каля 3,5 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.

«Падраздзяленні ПДВ паднятыя па трывозе і рушылі ў раёны дыслакацыі, дадзеныя аб месцах правядзення дэсантнай аперацыі камандаванне атрымае падчас вучэнняў. Прыцягнутыя разведвальныя, парашутна-дэсантныя, інжынерныя, зенітна-ракетныя, артылерыйскія і іншыя падраздзяленні злучэнняў Паветрана-дэсантных войскаў. Дывізіённыя камандна-штабныя вучэнні працягнуцца да 14 сакавіка», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым адзначаецца, што ўпершыню за больш чым дваццацігадовы перыяд падчас вучэнняў будзе праведзенае дэсантаванне каля 3,5 тысяч дэсантнікаў.

Усяго будзе прыцягнута больш за 4 тысячы вайскоўцаў, 36 паветраных судоў ваенна-транспартнай і вайсковай авіяцыі і іншай тэхнікі.

Паветрана-дэсантныя войскі (ПДВ) — род войскаў, прызначаны для баявых дзеянняў у тыле праціўніка. Прызначаныя для высадкі з паветра ў тыле праціўніка або для хуткага разгортвання ў геаграфічна аддаленых раёнах, часта выкарыстоўваюцца як сілы хуткага рэагавання.

Як паведамлялася раней, паводле аператыўнай інфармацыі Міністэрства абароны Украіны і праваахоўных органаў, на тэрыторыі Крыма назіраецца працяг нарошчвання прысутнасці вайсковага кантынгенту Расіі.

7 сакавіка спікер Савета федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка заявіла, што падтрымае далучэнне Крыма да Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула