БЕЛ Ł РУС

«Пуцін, прэч рукі ад Украіны!» Два гомельцы затрыманыя сёння ў Мінску каля пасольства Расіі

11.03.2014 / 13:18

Грамадскія актывісты з Гомеля Дзмітрый Карашкоў і Станіслаў Була затрыманыя 11 сакавіка каля пасольства РФ у Мінску за правядзенне пікета супраць дзеянняў Расіі ў Крыме. 

Як паведаміў БелаПАН актывіст гомельскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Канстанцін Жукоўскі, затрыманыя стаялі каля пасольства з плакатамі: «Пуцін — вораг Украіны і Расіі» і «Пуцін, прэч рукі ад Украіны, не вайне!». 

Дзмітрый Карашкоў паспеў паведаміць па тэлефоне, што ён дастаўлены ва УУС Цэнтральнага раёна, пасля чаго сувязь з ім перарвалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула