Маскоўскі суд завочна арыштаваў лідара «Правага сектара»
Басманны суд Масквы выдаў санкцыю на завочны арышт лідара ўкраінскай арганізацыі «Правы сектар» Дзмітрыя Яраша. Пра гэта 12 сакавіка паведамляе РАПСІ. «З улікам звестак пра асобу і матэрыялаў справы не можа быць іншай меры», — растлумачылі ў судзе.
Раней Следчы камітэт РФ завёў супраць Яраша крымінальную справу за публічныя заклікі да тэрарыстычнай дзейнасці з выкарыстаннем СМІ (частка другая артыкула 205.2 і частка другая артыкула 280 КК РФ). Падставай для пачатку крымінальнай вытворчасці стала публікацыя на старонцы «Правага сектара» «Вконтакте», у якой Яраш нібыта звярнуўся да лідара чачэнскага баевікоў Доку Умарава з заклікам падтрымаць Украіну. Лідар «Правага сектара» быў абвешчаны Расіяй у міжнародны вышук.
Правы сектар заяўляе, што старонка арганізацыі была ўзламаная.
Расійскія следчы таксама завялі справу супраць другога члена руху «Правы сектар» Аляксандра Музычкі (Сашы Белага). Яго западозрылі ў бандытызме за ўдзел у баявых сутычках з расійскімі федэральнымі войскамі ў Чачні ў 1990-х гадах.