БЕЛ Ł РУС

Кампанія ASUS пачынае рабіць «украінамоўныя» клавіятуры для ноўтбукаў

13.03.2014 / 21:53

На ўкраінскім рынку камп'ютарнай тэхнікі ўжо гэтым летам могуць з'явіцца клавіятуры з нанесенымі літарамі на ўкраінскай мове на кнопках.

Пра гэта паведаміў менеджэр Раман Маціс — заснавальнік руху за правы ўкраінамоўных спажыўцоў «І так зразумеюць».

«Кампанія Asus заявіла, што клавіятуры з украінскімі літарамі ўжо запушчаныя ў серыйную вытворчасць і чакаем першых ластавак ўжо ў чэрвені. Asus Украіна стане першым і адзіным, пакуль, вытворцам ноўтбукаў/ультрабукаў, якія будуць мець серыйнае нанясенне ўкраінскіх літар клавіятуры».

А для ўсіх, хто ўжо валодае камп'ютарам або ноўтбукам гэтай маркі, але таксама хоча бачыць на клавішах усе ўкраінскія літары, кампанія абяцае прамаркіраваць іх бясплатна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула