БЕЛ Ł РУС

Вынікі экзіт-полу «рэферэндуму» ў Крыме абвесцяць каля 21:00

16.03.2014 / 19:07

Агенцтва Крымінфарм абнародуе вынікі адзінага праведзенага ў Крыме экзіт-полу (апытанне на выхадзе з выбарчых участкаў) у 20:00 (21:00 паводле мінскага часу) — адразу пасля завяршэння галасавання на так званым рэферэндуме аб статусе Крыма.

«Апытанні крымчан на выхадзе з участкаў для галасавання па замове Крымінфарма праводзіць Рэспубліканскі інстытут палітычных і сацыялагічных даследаванняў больш чым на 200 участках», — гаворыцца ў паведамленні.

Папярэднія вынікі «рэфэрэндуму» ў Севастопалі будуць абвешчаныя ў 22:30 па мясцовым часе (23:30 па Мінску) у цэнтры горада, на канцэрце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула