Рэктарам ВДУ стаў дэкан юрфака ПДУ Аляксей Ягораў
17 сакавіка Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктарам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава Аляксея Ягорава.
Да гэтага прызначэння Аляксей Ягораў займаў пасаду дэкана юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён у 1995 годзе скончыў Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.
Ранейшы рэктар ВДУ і сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Аляксандр Саладкоў 14 кастрычніка загінуў у ДТЗ, якое адбылося ў Мінскай вобласці.