БЕЛ Ł РУС

У Паставах пабудуюць яшчэ адзін касцёл

18.03.2014 / 10:21

16 сакавіка падчас імшы ў пастаўскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага біскуп Віцебскі Алег Буткевіч абвясціў вернікам сваё рашэнне аб арганізацыі новай парафіі ў Паставах і пабудове новага касцёла.

Новая святыня будзе мець тытул Езуса Міласэрнага, як і кафедральны касцёл у Віцебску.

Гісторыя цяперашняй парафіі ў Паставах узыходзіць да 1522 г., калі тут быў пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай. Пасля Другой сусветнай вайны ў касцёле зрабілі склад, потым прадпрыемства. У маі 1988 г. святыню вярнулі і аднавілі супольнымі намаганнямі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула