БЕЛ Ł РУС

Фюле прапанаваў прыняць Украіну ў ЕС

18.03.2014 / 11:32

Еўракамісар Штэфан Фюле лічыць, што ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне ЕС можа разгледзець пытанне аб пашырэнні.

Еўракамісія пацвярджае сваю прапанову аб прыняцці Украіны ў склад ЕС, піша Deutsche Welle.

«Калі мы хочам сур'ёзна змяніць тую частку Усходняй Еўропы, якую закранулі цяперашнія падзеі, мы павінныя выкарыстоўваць самы моцны інструмент палітыкі, які ёсць у ЕС — гэта пашырэнне. Яно мае беспрэцэдэнтную эфектыўную і стабілізацыйную сілу», — заявіў камісар ЕС па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле ў інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt.

17 сакавіка Пуцін падпісаў указ аб прызнанні Рэспублікі Крым суверэннай і незалежнай дзяржавай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула