БЕЛ Ł РУС

«Цмокі» пацярпелі 11-ю запар паразу ў ВТБ

21.03.2014 / 22:45

11-е паражэнне запар зведалі баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» у Адзінай лізе ВТБ.

21 сакавіка беларуская каманда прайграла ў Валгаградзе «Чырвонаму Кастрычніку» з лікам 75:80 (16:19, 14:27, 20:15, 25:19). Гэты матч быў перанесены з 6 студзеня з-за тэрактаў, што адбыліся ў горадзе пры канцы 2013 года.

У табліцы групы В «Цмокі-Мінск» займаюць перадапошняе месца сярод дзесяці камандаў (4 перамогі, 13 паражэнняў, розніца ачкоў 1.314-1.414).

Заключную сустрэчу беларускія баскетбалісты правядуць 24 сакавіка ў Самары супраць «Чырвоных Крылаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула