БЕЛ Ł РУС

Названы ляўрэат прэміі Сахарава за 2007 год

25.10.2007 / 15:19

Nashaniva.com

Кіраўніцтва фракцыяў Эўрапарлямэнту абрала ляўрэатам прэміі Сахарава суданскага адваката Саліха Махмуда Асмана.

Кіраўніцтва фракцыяў Эўрапарлямэнту абрала ляўрэатам прэміі Сахарава суданскага адваката Саліха Махмуда Асмана, паведамляе Польскае радыё для замежжа.

Суданскі праваабронца супрацоўнічае з Суданскай арганізацыяй супраць катаваньняў.

Падчас судовых працэсаў, у якіх ён абарянаў ахвяраў грамадзянскай вайны ў Судане, ягоныя паслугі былі цалкам бясплатнымі.

За барацьбу з гвалтам і адстойваньне правоў чалавека праваабронца страціў сям’ю — дыктатарскі рэжым катаваў, а пазьней расстраляў ягоных сваякоў.

Зараз Саліх Махмуд Асман зьяўляецца дэпутатам Суданскага нацыянальнага парлямэнту.

Нагадаем, што летась ляўрэатам прэміі Сахарава быў Аляксандар Мілінкевіч, а ў 2004 г. старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула