Пасля канфлікту са старшынёй выбарчай камісіі ў назіральніцы здарыўся сардэчны прыступ
Пачатак падліку галасоў па выніках галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў быў адзначаны масавым нядопускам назіральнікаў кампаніі «Права выбару» да непасрэднага назірання за працэсам падліку галасоў, гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.
Так, на ўчастку №72 у назіральніцы Наталлі Шкадун здарыўся сардэчны прыступ — пасля канфлікту са старшынёй выбарчай камісіі, які пачаўся пасля таго, як Шкадун убачыла на ўчастку пабочнага чалавека. Гэта была камендант інтэрната, якая перапісвала звесткі аб тых, хто прагаласаваў, а хто не. Назіральніцу забрала «хуткая дапамога», яна змешчана ў бальніцу.