Справа «Беллёгпрама»: мільён даляраў, залатыя зліткі і дарагія аўто
Працягваецца расследаванне гучнай крымінальнай справы.
«Падчас праведзеных следчых дзеянняў канфіскаваны грашовыя сродкі ў суме больш за 1 мільён даляраў ЗША, залатыя зліткі, два аўтамабілі, агульным коштам больш за 130 тысяч даляраў ЗША, тры кватэры ў Мінску, мноства дарагой бытавой і аргтэхнікі. Цяпер праводзіцца праца па накладанні арышту на маёмасць»,
— паведамілі ў Следчым камітэце.
Затрыманыя трое кіраўнікоў камерцыйных структур, якія перадавалі хабар. Яны знаходзяцца пад вартай.
Нагадаем, у лютым былі затрыманыя кіраўнік Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці «Беллёгпрам» Міхаіл Сучкоў і дырэктар Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі, якая ўваходзіць у канцэрн. Усім фігурантам справы прад’яўлены абвінавачанні: службовым асобам — у атрыманні хабару, прадстаўнікам фірм — у дачы хабару.