БЕЛ Ł РУС

У чужой кватэры раптоўна памёр начальнік ідэалягічнага аддзелу Рэчыцы

26.10.2007 / 9:23

Nashaniva.com

Яго знайшлі раніцаю мёртвым у сваім доме, але ў іншай кватэры. Пра сьмерць ідэёляга паведаміў сам гаспадар кватэры.


Юры Туміловіч

25 кастрычніка ў Рэчыцы міліцыя дасьледавала прычыну раптоўнай сьмерці начальніка ідэалягічнага аддзелу мясцовага райвыканкаму Юрыя Туміловіча.

Яго знайшлі раніцаю мёртвым у сваім доме, але ў іншай кватэры. Пра сьмерць ідэёляга паведаміў сам гаспадар кватэры.

Паводле некаторых зьвестак, у спадара Туміловіча апошнім часам ускладніліся стасункі са сваім непасрэдным начальствам.

Напярэдадні рэспубліканскіх «Дажынак» у Рэчыцы на падставе заявы ідэёляга пра абразу за краты пасадзілі асобных актывістаў.

Радыё Свабода

Фота Rechitsa.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула