БЕЛ Ł РУС

Цянюта: 7 гадзін на допыце ў псыхіятраў

26.10.2007 / 10:59

Nashaniva.com

Маладафронтаўца Андрэя Цянюту 25 кастрычніка завезьлі ў псыхіятрычны шпіталь пад Гомелем, дзе актывіст правёў 7 гадзін.

Маладафронтаўца Андрэя Цянюту 25 кастрычніка пасьля ягонага наведваньня мясцовага КДБ адвезлі ў псыхіятрычны шпіталь пад Гомелем, дзе актывіст правёў 7 гадзін.

Як распавёў Рацыі сам Андрэй Цянюта, агляд (ці допыт?) вялі два псыхіятры і супрацоўнік КДБ Дзьмітры Седляроў.

«Пытаньні былі дзіўныя — пра сям’ю, вучобу, вольны час… Давалі рашаць арытмэтычныя задачкі, сьмешныя», — распавёў Цянюта.

Прыканцы размовы Седляроў нагадаў Цянюту пра здарэньне зь вядомай актывісткай апазыцыі Крысьцінай Шацікавай (увесну яе завезьлі й зьмясьцілі ў псіхіятрычнай лякарні Магілёва) і паабяцаў днямі наведаць кватэру маладзёна.

Паводле Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула