БЕЛ Ł РУС

Актывісты Майдану наведалі палацык Юліі Цімашэнкі ФОТАРЭПАРТАЖ

27.03.2014 / 15:39

Прадстаўнікі руху «Без парканаў» пабывалі ў маёнтку Юліі Цімашэнкі, размешчаным у элітным кутку Конча-Заспа — «Срэбны заліў» ля Кіева.

Экс-прэм'ер паказала ім свой дом 22 сакавіка, пра што сведчаць выкладзеныя ў фэйсбуку фота.

Юлія Цімашэнка паказала свой дом у Конча-Заспе

Актывісты руху «Без парканаў» прыйшлі да Цімашэнкі.

Інтэр'ер

Цімашэнка сама паказвала свой дом.

Палацык аздоблены з густам

Калекцыя тростачак

Юлія Цімашэнка зноў на высокіх абцасах, нягледзячы на праблемы са спіной.

Фота на памяць

Як распавёў актывіст Сяргей Капусцян, трапіць у 2-павярховы асабняк Цімашэнкі ўдалося з другой спробы: месяц таму гаспадыні не было дома, і ахоўнік пусціў актывістаў толькі ў двор.

«Нас каля гадзіны трымалі на парозе, але потым усё ж такі з'явіўся джып з нумарамі «7777», у якім выязджала лэдзі Ю. Даведаўшыся, навошта прыйшлі «хадакі», яна дазволіла нам паўгадзінную экскурсію па маёнтку і ўчастку», — заявіў ён.

Па словах актывістаў, жыве Цімашэнка ў двухпавярховым асабняку, агульная плошча якога — 450 кв. м, пакояў і падсобных памяшканняў больш за 10. Памер участка — прыкладна гектар, а выходзіць ён на заліў Дняпра. У доме ёсць альтанка і месца для мангала.

З абслугі — кухарка і пакаёўка, яшчэ 3-4 чалавекі — ахова. У доме жыве сабака — лабрадор Бос.

«Мы бачылі толькі кухню, гасцёўню і гасцявы пакой.

У спальню, ванную і на другі паверх нас не пусцілі — сказалі, што там не прыбрана. Агульнае ўражанне ад убачанага: дорага, з густам», — сказаў Капусцян.

Болей фатаздымкаў можна пабачыць тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула