БЕЛ Ł РУС

Хакей. Мінскае «Дынама» выйшла ў фінал Кубка Надзеі

27.03.2014 / 21:50

Мінскае «Дынама» упэўнена абыграла чарапавецкую «Северсталь» (3:0; лік у серыі — 3:1) у чацвёртым матчы паўфінальнай серыі Кубка Надзеі (суцяшальны турнір, што праводзіцца сярод камандаў КХЛ, якія не выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату).

Такім чынам, у фінале «зубры» сустрэнуцца з пераможцам пары «Трактар» — «Авангард» (лік у серыі - 1:2).

Серыя матчаў фіналу Кубка Надзеі праводзіцца да трох перамог, максімальная колькасць матчаў — чатыры. Першыя два матчы праводзяцца на пляцоўцы клуба, які мае больш нізкі «пасеў» у пары. Пераможцам турніру становіцца каманда, якая перамагла ў трох матчах фінальнай серыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула