БЕЛ Ł РУС

Зачыняецца вуліца Гарадзкі Вал, па-ранейшаму зачыненая Кірава

26.10.2007 / 12:24

Марына Носава, БелаПАН

Зьмены руху на сталічных вуліцах.

У сувязі з рамонтам праезнай часткі закрываецца рух транспарту па вуліцах Гарадскі Вал і Кірава ў Мінску, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Рух усіх відаў транспарту закрываецца на вуліцы Гарадскі Вал на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Валадарскага з 27 па 29 кастрычніка.

Таксама да 16 лістапада закрыты рух на вуліцы Кірава ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Леніна.

Дзяржаўтаінспекцыя прыносіць свае прабачэнні за часовыя нязручнасці і просіць вадзіцеляў выключыць гэтыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі са свайго маршруту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула