БЕЛ Ł РУС

Украіна падняла ў неба авіяцыю — праходзяць маштабныя вучэнні

28.03.2014 / 18:55

Ваенна-паветраныя сілы Ўкраіны ладзяць маштабныя вайсковыя вучэньні. У неба паднялі 100 зьнішчальнікаў, 23 бамбавікі, 39 штурмавікоў. Таксама задзейнічалі 60 дывізіёнаў зэнітна-ракетных комплексаў.

Камандаваць вучэньнямі прызначаны генэрал-палкоўнік Юры Байдак, гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Ўкраіны.

У вучэньнях бяруць удзел усе ўкраінскія авіятары і зэнітчыкі.

Паводле дадзеных 2014-га году, на ўзбраеньні ВПС Украіны знаходзіцца:

Раней Расея абвясьціла пра яшчэ больш маштабныя вучэньні ля межаў Украіны. На наступныя два дні заплянавана багата вылетаў штурмавікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула