БЕЛ Ł РУС

На сайце гродзенскага «Нёмана» з’явіцца беларуская версія

28.03.2014 / 22:40

Мікіта Капкоў

Футбольны клуб «Нёман» (Гродна) правёў на сваім сайце анлайн-галасаванне: на якой мове павінны з’яўляцца навіны на сайце.

Усяго прагаласавала 1 052 чалавек.

За наяўнасць беларускамоўнай версіі сайту прагаласавала 74,6% (785 чалавек).

Як паведамляе твітар клуба,

кіраўніцтва ФК «Нёман» вырашыла, што на новым клубным сайце цяпер будзе як мінімум дзве моўныя версіі: беларуская і руская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула