БЕЛ Ł РУС

Самым бедным раёнам Беларусі стаў Шаркаўшчынскі

28.03.2014 / 22:58

ЯМ

Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэдніх заробках у кожным з рэгіёнаў Беларусі ў студзені 2014 года.

Найвышэйшыя заробкі былі зафіксаваныя ў Мінску ($749) і Наваполацку ($724). Услед ідзе Салігорскі раён ($691), прадпрыемствы якога так і не ачунялі пасля калійнага крызісу.

А самым бедным раёнам стаў Шаркаўшчынскі. У студзені работнікі тут зараблялі ўсяго па $338. Трохі больш у Мсціслаўскім ($354) і Браслаўскім ($359).

Адзначым, што больш за сярэдні заробак атрымлівалі работнікі толькі ў 6 раёнах краінах, а таксама ў некалькіх абласных гарадах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула