БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах талоны на аўтобус прадаюць па новых цэнах за 2 дні да падаражання

30.03.2014 / 20:25

Дэ-факта праезд у горадзе падаражэў на два дні раней, чым гэта было запланавана.

Ужо 30 сакавіка, а не 1 красавіка пасажырам прапаноўвалі талоны па новых коштах.

Калі адзін з пасажыраў сказаў прадаўцу, што новыя кошты на талоны абяцалі з 1 красавіка, яму адказалі: «Я вам нічога не абяцала!». Пра гэта піша Intex-press.

Кошт праезду ў Баранавічах узрастае адразу на 19% — з 2700 да 3200 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула