БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам выпальвалі траву, а згарэлі чатыры хаты і сем пабудоваў

31.03.2014 / 10:37

У Магілёўскім раёне ў в.Паддуб'е згарэлі 4 хаты і 7 пабудоваў з-за падпалу сухой расліннасці.

Паведамленне пра пажар жылога дома паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Магілёўскага гарадскога аддзялення па надзвычайных сітуацыях 29 сакавіка ў 16.23. Да месца выкліку былі накіраваны 7 пажарных разлікаў. Па прыбыцці першага падраздзялення назіралася адкрытае гарэнне чатырох хатаў і сямі пабудоваў.

У выніку пажару знішчаны: чатыры хаты (1 жылы і 3 нежылыя), сем пабудоваў. Пацярпелых няма. Работнікамі МНС выратаваны 2 жылыя дамы, 4 лецішчы і 1 нежылы дом.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула