БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Мядзведзеў прыляцеў у Крым

31.03.2014 / 12:19

Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў прыбыў у Крым, дзе ён мае намер правесці нараду па сацыяльна-эканамічным развіцці паўвострава.

У Сімферопалі. Урад на месцы ацэніць стан спраў і маштаб задач. Жыхарам рэгіёну патрэбна наша падтрымка, напісаў у сваім фэйсбуку Мядзведзеў.

Гэта першы візіт прадстаўніка вышэйшага расійскага кіраўніцтва ў Крым пасля падпісання закона аб яго далучэнні да Расіі.

На мінулым тыдні паўвостраў наведалі некаторыя члены расійскага ўрада, у тым ліку міністр абароны Сяргей Шайгу, кіраўнік МНС Уладзімір Пучкоў і кіраўнік Мінпрацы Максім Тапілін.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ў бліжэйшы час ва Уладзіміра Пуціна няма планаў наведаць Крым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула