БЕЛ Ł РУС

Валютная выручка знізілася на паўмільярда даляраў

31.03.2014 / 13:00

У студзені—лютым гэтага года валютная выручка Беларусі склала 6,5 млрд. долараў і знізілася на 553,7 млн. долараў (на 7,8%) у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Як сведчаць звесткі Нацыянальнага банка, скарачэнне валютнай выручкі адбылося ў выніку памяншэння беларускага экспарту тавараў.

Так, выручка ад экспарту тавараў у студзені—лютым склала 5,23 млрд. долараў і знізілася ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 10,9%, ці на 640,5 млн. долараў.

Трэба адзначыць што у 2013 годзе ў выніку памяншэння аб'ёмаў беларускага экспарту тавараў валютная выручка Беларусі знізілася на 6,6 млрд. долараў у параўнанні з 2012-м.

Як адзначаюць эксперты, зніжэнне валютных паступленняў вядзе да скарачэння прапановы замежнай валюты на ўнутраным рынку, што, у сваю чаргу, аказвае дадатковы ціск на курс беларускага рубля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула