БЕЛ Ł РУС

СБ Украіны затрымала шпіёна КДБ з Прыднястроўя

31.03.2014 / 14:33

Служба бяспекі Украіны спыніла разведакцыю Камітэта дзяржаўнай бяспекі самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, накіраваную супраць Украіны.

У выніку правядзення спецаперацыі контрразведка СБУ 30 сакавіка затрымала «на гарачым» капітана КДБ самаабвешчанай ПМР С.Кузьмука ў час яго сустрэчы з агентам — грамадзянінам Украіны.

Устаноўлена, што шпіён спрабаваў наладзіць канал незаконнай пастаўкі зброі і боепрыпасаў з тэрыторыі Прыднястроўя ва Украіну з мэтай дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі і зрыву выбараў прэзідэнта Украіны. Акрамя таго, афіцэр КДБ збіраў разведзвесткі наконт вайсковых часцей Узброеных сіл Украіны, іх перадыслакацыі, стану боегатоўнасці, сіл і сродкаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Уласнымі сведчаннямі Кузьмук пацвердзіў сваю прыналежнасць да кадравага складу КДБ ПМР і паведаміў, што непасрэднае кіраўніцтва разведвальнай аперацыяй супраць Украіны і стварэннем канала паставак зброі ажыццяўляў супрацоўнік Упраўлення разведкі (так званае кіраванне А) КДБ ПМР Стахурскі Анатоль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула