У Гародні ідзе праверка па факце смерці міліцыянера, які застрэліўся
Следчыя органы праводзяць праверку па факце смерці супрацоўніка УУС Гродзенскага аблвыканкама. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Праводзяцца апытанні сведак, судова-медыцынская экспертыза. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.
Паводле звестак гродзенскіх інтэрнэт-рэсурсаў, 28 сакавіка падчас вучэнняў у ціры ў прысутнасці мясцовага і мінскага начальства афіцэр, атрымаўшы пісталет і патроны, выстраліў сабе ў галаву. Нібыта ён пакінуў перадсмяротную запіску, у якой прасіў нікога не вінаваціць у сваёй смерці.