БЕЛ Ł РУС

СБУ: Актывісты Еўразійскага саюза моладзі рыхтавалі захоп Вярхоўнай рады і Кабміна Украіны

31.03.2014 / 23:23

nn.by

Фінансаваныя з Масквы баевікі наперад дамовіліся аб прысутнасці журналістаў расійскага ТВ.

Служба бяспекі Украіны (СБУ) затрымала ў цэнтры Кіева аднаго з лідараў Еўразійскага саюза моладзі Расіі.

Згодна з паведамленнем СБУ, ён рыхтаваў групу асоб для захопу Вярхоўнай Рады і Кабінета міністраў.

«Супрацоўнікі СБУ спынілі незаконныя дзеянні А.Бахтыярава, які рыхтаваў групу асоб пад выглядам грамадскіх актывістаў для злачыннага захопу Вярхоўнай Рады Украіны і Кабінета Міністраў Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Як удакладнілі ў СБУ, Бахтыяраў прыцягнуў да свайго злачыннага намеру да 200 чалавек, выдаў грашовае ўзнагароджанне, арганізаваў выраб «кактэйляў Молатава», набыццё бітаў, рассоўных драбін і іншых прылад для штурму ўрадавых будынкаў.

Бахтыяраў паабяцаў удзельнікам штурму грашовую ўзнагароду да 500 даляраў ЗША кожнаму.

Паводле задумы, штурм меў дэстабілізаваць сітуацыю ў Украіне і сарваць прэзідэнцкую выбарчую кампанію.

Для асвятлення штурму парламента і Кабміна Бахтыяраў наперад дамовіўся з асобнымі расійскімі тэлеканаламі аб відэаздымцы правакацыі.

Супрацоўнікі СБУ канфіскавалі ў зламыснікаў «кактэйлі Молатава».

Праходзяць допыты.

Раней Служба бяспекі Украіны затрымала «на гарачым» капітана КДБ самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула