БЕЛ Ł РУС

Адміністрацыя прэзідэнта рыхтуе вялікі антыкарупцыйны даклад

1.04.2014 / 00:15

Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі рыхтуе шырокі антыкарупцыйны даклад, які стане прадметам увагі.

Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы на нарадзе з вядучымі навукоўцамі па пытанні перспектыў развіцця навукі.

«Што там граху таіць: некаторыя арыентуюцца не на распрацоўкі нашых навукоўцаў і наша абсталяванне, а на тое, што калі там купіш, то там і адкат можна атрымаць пад выглядам камісійных, і скрасці», — адзначыў Лукашэнка. Ён прывёў прыклад з нядаўнімі арыштамі ў сістэме Беллегпрама.

«Мільёны даляраў скралі на пастаўках імпартнага абсталявання! Дык гэта апошні прыклад. Я ўжо даручыў Адміністрацыі прэзідэнта падрыхтаваць шырокі антыкарупцыйны даклад, які стане прадметам увагі, — сказаў Лукашэнка.

— Мiнiстр — гэта ж такі чалавек! Вось я не разумею: чаго не хапае?! Чалавек сам у пятлю галаву суе. Сам, яго ніхто туды не штурхае! Бо ведае, што рана ці позна ўсё роўна трапіцца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула