БЕЛ Ł РУС

Керы: Любая еўрапейская краіна можа ўступіць у НАТА

1.04.2014 / 09:06

Арганізацыя Паўночнаатлантычнай дамовы гатовая прыняць у свой склад любую еўрапейскую краіну, заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Керы.

«ЗША далучаюцца да сваіх саюзнікаў, пацвярджаючы, што дзверы НАТА адчынены для любой еўрапейскай краіны, якая можа ўзяць на сябе абавязацельствы і абавязкі членства, а таксама можа зрабіць уклад у бяспеку еўраатлантычнага рэгіёну», — заявіў Кэры.

Канкрэтных кандыдатаў на далучэнне дзяржсакратар не назваў.

Заява Керы было прымеркавана да гадавін паслядоўных этапаў пашырэння НАТА. У сакавіку 1999 года ў альянс уступілі Венгрыя, Польшча і Чэхія, у сакавіку 2004 года — Балгарыя, Эстонія, Літва, Румынія, Славакія і Славенія, а 1 красавіка 2009 членамі НАТА сталі Албанія і Харватыя.

Паводле заявы Керы, альянс «распаўсюдзіў дэмакратыю, росквіт і стабільнасць у Еўропе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула