Базавая велічыня вырасла да 150 тыс. рублёў
Базавая велічыня ў Беларусі 1 красавіка вырасла да 150 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 255 ад 25 сакавіка 2014 года.
Да сённяшняга дня базавая велічыня складала 130 тыс. рублёў.
Базавая велічыня — гэта эканамічны паказчык, які вызначае абстрактную каштоўнасць пакупніцкай здольнасці грошай, не звязаную з ацэнкай нейкіх канкрэтных матэрыяльных або нематэрыяльных выгод.
Базавая велічыня была ўведзена ў Беларусі з 2002 года, прымяняецца для падліку многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.