БЕЛ Ł РУС

У Расіі зноў выказваюцца за павышэнне пенсійнага ўзросту

1.04.2014 / 10:43

Кіраўнік мінфіна Расіі Антон Сілуанаў зноў заявіў аб неабходнасці падвысіць пенсійны ўзрост у краіне, каб збалансаваць пенсійную сістэму і знізіць нагрузку на бюджэт.

Па словах Сілуанава, «пенсійную рэформу можна было б больш жорстка падкруціць».

Цяпер узрост выхаду на пенсію для мужчын у Расіі, як і ў Беларусі, складае 60 гадоў, а для жанчын — 55.

Тэма павышэння пенсійнага ўзросту актыўна абмяркоўваецца ў расійскіх СМІ.

У той жа час прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў не аднаразова заяўлялі, што такое павышэнне немэтазгодна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула