БЕЛ Ł РУС

Украінскі акцёр Аляксей Вярцінскі: Я здзіўлены і знішчаны гэтай расейскай тупой агрэсіяй

1.04.2014 / 12:51

Украінскі акцёр Аляксей Вярцінскі пакрыўджаны на Расію за яе агрэсію. Пра гэта ён распавёў у эфіры праграмы «Світське життя».

«Я настолькі пакрыўджаны, здзіўлены і знішчаны гэтай расейскай тупой агрэсіяй, што нават, на жаль, не адказваю на тэлефонныя званкі, калі там высвечваецца +7», — падзяліўся Вярцінскі.

Акцёр сказаў, што не можа зразумець культурных дзеячаў, якія падтрымалі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Нагадаем, што расейскія культурныя дзеячы падзяліліся на дзве групы — тых, хто падтрымаў агрэсію Пуціна, і тых, хто выступіў з антываеннымі лозунгамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула