БЕЛ Ł РУС

Жанчына загінула пры сутыкненні легкавіка і міліцэйскага УАЗа ў Мінску

1.04.2014 / 13:23

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску заведзена крымінальная справа па факце дарожна-транспартнага здарэння з удзелам службовага аўтамабіля міліцыі УАЗ і легкавога «Хюндай». 

У Мінску на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава 29 сакавіка каля 23.00 адбылося сутыкненне міліцэйскага УАЗа, які рухаўся з уключанымі спецыяльнымі светлавымі і гукавымі сігналамі, з аўтамашынай «Хюндай», якім кіравала 38-гадовая мінчанка. У выніку сутыкнення абодва аўтамабілі перакуліліся.

Жанчына-кіроўца з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі была шпіталізавана ў бальніцу, дзе 31 сакавіка памерла.

У аварыі пацярпелі таксама дзяўчынка 2003 нараджэння і хлопчык 2007 нараджэння, якія знаходзіліся ў салоне легкавога аўтамабіля. Ім аказана медыцынская дапамога,дзеці выпісаныя з медустановы.

Правяодзяцца экспертызы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула