БЕЛ Ł РУС

Розыгрышы «Нашай Нівы» за 1 красавіка

1.04.2014 / 22:38

Nashaniva.com

Калі мы самі не купіліся на першакрасавіцкія жарты іншых СМІ (а сёння часам цяжка было адрозніць дзе праўда, а дзе жарт), то самі напісалі сёння ўсяго дзве жартаўлівыя навіны.

Гэта навіна пра беларускамоўны дапаможнік па гадаванні вожыкаў. Па стане на 22:22 аўторка яна сабрала 19 каментароў.

І навіна пра тое, што Газманаў, «Любэ», Бабкіна і Агуцін праедуць турам па Беларусі з праграмай «Рускія і беларусы — навекі разам». 54 каментары.

А вось навіны аб праекце перабудовы Прывакзальнай плошчы, экалагічна чыстых энергарэсурсах у Кітаі, новай скульптуры ў Верхнім горадзе — зусім не фэйк, як сяму-таму здалося.

Некалькі рэчаў, паважаныя чытачы, у навіне пра Газманава вас павінны былі насцярожыць. Па-першае, 1514 год. Гэта год Бітвы пад Оршай, калі беларусы перамаглі расійскае войска. Дзіўна, каб расіяне святкавалі тут гэтую дату, нават у рамках вялікага канцэрта.

Па-другое, украінскі складнік праекта. Сашко Палажынскі, Тарас Чубай і Орэст Лютый — актыўныя праціўнікі «інтэграцыі з Расіяй», не раз выступалі на Майдане. Чубай і Палажынскі бралі ўдзел у Памаранчавай рэвалюцыі 2004 г.

Аляксандр Палажынскі (лідар гурту «Тартак») у студзені 2014 г. нават увайшоў у Грамадскую Раду Майдану.

На відэа Тарас Чубай (гурт «Плач Ерэміі») спявае падчас Народнага веча 8 снежня самую знакамітую сваю песню «Вона».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула