БЕЛ Ł РУС

Сусветны банк прафінансуе 2 праекты ў Беларусі на суму 180 млн даляраў

2.04.2014 / 09:26

Сусветны банк зацвердзіў фінансаванне двух праектаў у Беларусі на агульную суму 180 млн даляраў, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБ.

Адна пазыка ў памеры 90 млн даляраў будзе прадстаўленая на фінансаванне праекта «Выкарыстанне драўнянай біямасы для цэнтралізаванага цеплазабеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь».

«Праект будзе спрыяць больш эфектыўнаму выкарыстанню аднаўляльнай біямасы для вытворчасці цеплавой і электрычнай энергіі, што дазволіць знізіць вытворчыя выдаткі і палепшыць надзейнасць энергазабеспячэння ў трынаццаці гарадах краіны», — адзначаецца ў паведамленні.

Другая пазыка на аналагічную суму — 90 млн даляраў — будзе прадстаўленая на дадатковае фінансаванне ўжо рэалізаванага праекта «Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення ў Рэспубліцы Беларусь».

За кошт новай пазыкі плануецца прафінансаваць мадэрнізацыю і рэканструкцыю каналізацыйна-ачышчальных збудаванняў у чатырох гарадах; рэканструкцыю магістральных каналізацыйных калектараў у Магілёве і Гродне, а таксама мадэрнізацыю сістэм водазабеспячэння ў Рагачове і Шклове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула