БЕЛ Ł РУС

Моцны землятрус ў Чылі, цяпер рыхтуюцца да магутнага цунамі ФОТЫ

2.04.2014 / 10:6

Землятрус магнітудай 8,2 ля ўзбярэжжа Чылі ў раёне горада Ікіке, забраў жыцці прынамсі пяці чалавек, паведамляе МУС краіны.

Папярэджанне аб магчымасці цунамі, абвешчанае ўслед за землятрусам для ўсіх лацінаамерыканскіх краін, якія маюць выхад да Ціхага акіяну — ад Перу да Нікарагуа, пазней было адменена для ўсіх дзяржаў, акрамя Перу і Чылі.

Ваенна-марскія сілы Чылі паведамілі, што па чылійскіх берагах хвалі цунамі вышынёй каля двух метраў ударылі праз 45 хвілін пасля падземных штуршкоў.

Ачаг землятрусу размяшчаўся на невялікай глыбіні, усяго ў 10 км пад дном акіяна, што магло ўзмацніць суб'ектыўнае ўспрыманне штуршкоў.

Дарогі месцамі былі перакрытыя апоўзнямі, што стварыла заторы з машын, на якіх жыхары прыбярэжных раёнаў спрабавалі эвакуявацца ў горы, недасягальныя для цунамі.

Эпіцэнтр знаходзіўся ў 86 км на паўночны ўсход ад раёна Ікіке, вядомага сваёй горназдабыўной прамысловасцю.

Агенцтва Асашыэйтэд прэс паведамляе, што штуршкі адчуваліся і ў суседніх краінах — Балівіі і Перу.

Нягледзячы на перагружанасць дарог, эвакуацыя жыхароў прыбярэжных раёнаў у Чылі працякае пераважна спакойна. У прыбярэжных гарадах былі перабоі з электраэнергіяй.

Гэтак жа пасля землятрусу з мясцовай жаночай турмы збеглі больш за 300 зняволеных.

Чылі з'яўляецца адным з самых сейсмалагічных раёнаў планеты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула