БЕЛ Ł РУС

Два мінчукі пад наркотыкам палічылі сябе робатамі, ускрылі адзін другога нажамі 

4.04.2014 / 21:44

СГ

У ноч з 23 на 24 сакавіка ў адной з кватэр у Мінску знайшлі труп 33-гадовага мужчыны. У яго былі шматлікія нажавыя раненні. Хата была літаральна запырсканая крывёю.

У той самай кватэры знаходзіўся 34-гадовы мужчына пад наркотыкам. У яго было нажавое раненне ў жывот, але ён застаўся жывы.

Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, на допыце падазраваны распавёў, што пасля ўжывання наркотыку ён і яго таварыш страцілі кантроль над сабой. Уяўляючы сябе робатамі, яны разграмілі кватэру, пасля залілі яе вадой. А тады паспрабавалі даведацца, як зробленыя робаты. 

Адзін аказаўся робатам спраўнейшым…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула