БЕЛ Ł РУС

Данецкая міліцыя патлумачыла сваё бяздзеянне

6.04.2014 / 20:37

Данецкая міліцыя не ўмешваецца ў сітуацыю з захопам сепаратыстамі будынка Данецкага абласнога савета/абласной дзяржаўнай адміністрацыі, каб не дапусціць яшчэ большых масавых беспарадкаў.

Пра гэта ў каментары журналістам паведаміў кіраўнік прэс-службы ГУ МУС у Данецкай вобласці Ігар Дзёмін.

Ён патлумачыў, што бяздзейнасць міліцыі тлумачыцца тым, што на плошчы каля АДА знаходзяцца людзі і праваахоўнікі не хочуць, каб сітуацыя не перарасла ў кровапралітныя масавыя беспарадкі.

Паводле яго слоў, у цяперашні час міліцыя займаецца аховай грамадскага парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула