БЕЛ Ł РУС

ПАРЕ можа адмовіцца ад санкцый супраць Расіі

7.04.2014 / 13:30

Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Ганна Брасер не выключыла, што асамблея можа не прыняць ніякіх санкцый супраць Расіі.

«Існуе тры варыянты. Першы — не прымаць ніякіх санкцый. Другі — пазбавіць расійскую дэлегацыю ўсіх паўнамоцтваў… І трэці варыянт — прыняць якія-небудзь санкцыі», — сказала Брасер.

«Усе тры варыянты магчымыя», — дадала старшыня ПАРЕ.

Таксама стала вядома, што асамблея мае намер разгледзець пытанне аб увядзенні магчымых санкцый супраць Расіі 10 красавіка.

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы складаецца з прадстаўнікоў парламентаў усіх дзяржаў-членаў і з'яўляецца найстарэйшым у Еўропе органам міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Яна была заснавана ў 1949 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула