БЕЛ Ł РУС

Харытанюк і Глобус працягнуць «Пятніцы з Гедройцам»

7.04.2014 / 17:22

ГК

Беларускі ПЭН-Цэнтр і кнігарня «логвінаЎ» працягваюць знаёміць чытачоў з аўтарамі, якія ўвайшлі ў доўгі спіс прэміі Гедройца.

Задача, якую ставяць перад сабой арганізатары — пазнаёміць чытачоў з выбарам журы, а таксама прапанаваць гасцям шэраг цікавых размоваў на літаратурныя і ваколлітаратурныя тэмы.

Героямі другой сустрэчы стануць Наталка Харытанюк (аўтарка кнігі «Смерць лесбіянкі») і Адам Глобус (аўтар «Казак пра дарослых»).

Весці дыскусію будзе паэт Андрэй Хадановіч. Падчас першай сустрэчы мадэратарам выступаў пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Імпрэза адбудзецца 11 красавіка ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула